BE RU EN

Зброя для УСУ за кошт Расеі: Бэльгія прыдумала новую схему дапамогі Украіне

  • 5.03.2024, 12:21

Цяпер Брусэль з'яўляецца найбуйнейшым аператарам замарожаных актываў РФ.

Бэльгія гатовая фінансаваць выдачу Украіне вайсковай дапамогі ў нябачаных раней маштабах - на суму не менш за 1,7 млрд еўраў. Але самае цікавае - зброя будзе перадавацца фактычна на сродкі Расеі, бо для фінансавання Брусэль будзе выкарыстоўваць даходы ад расейскіх актываў, замарожаных краінай.

Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль на прэс-канферэнцыі 4 сакавіка. Паводле ягоных слоў, размова ідзе аб фінансаванні ўкраінскіх абаронных кантрактаў.

“Бельгія задэкларавала, што атрымала ў бюджэт 1,7 млрд еўраў прыбытку ад расейскіх актываў. Часткова гэтыя сродкі размеркаваныя ў падтрымку ўкраінскіх уцекачоў у ЕЗ. Часткова Бэльгія гатовая прафінансаваць украінскія патрэбы, у тым ліку абаронныя”, - сказаў Шмыгаль.

Апошнія навіны