BE RU EN

«Вылятаю ў Менск першым рэйсам»: беларусам прапанавалі працу за $70 за дзень

  • 5.03.2024, 10:04

У чым падвох?

У TikTok распаўсюдзілася відэа, дзе распавялі аб працы ў Менску, за якую паабяцалі плаціць $70 на дзень. Што трэба рабіць?

Беларусам за такі заробак прапанавалі адразу некалькі вакансій: зборшчык цюльпанаў у цяпліцах, упакоўшчык цюльпанаў, прадавец. «Абед за наш кошт», - дадаў аўтар відэа.

У каментарах - рой ахвочых. «Я хачу на вашу працу, колькі вахта дзён?», - напісала адна карыстальніца.

«Дзе знаходзяцца цяпліцы? Я з Менска, хачу працаваць», - сказаў іншы каментатар.

Некаторыя выказалі гатоўнасць прыехаць на такую працу з іншых гарадоў: «Вылятаю ў Менск першым рэйсам».

У асноўным жа ў каментарах прасілі падрабязней расказаць пра працу. На гэта аўтар роліка адказваў прапановай вывучыць усю інфармацыю ў ягоным профілі. А там спасылка на Telegram-канал «з актуальнымі вакансіямі ў Расеі, Еўразвязе, СНД».

Дарэчы, частка каментатараў падумала, што гэта падман: «Ну ніяк 70 даляраў (225 беларускіх рублёў) за дзень! За месяц - так, яшчэ можна паверыць!

«Гэтая расцэнка — 70$ — за ўсю цяпліцу аднаму сарваць», — напісала падпісчыца.

А нехта надумаў пажартаваць: «Людзі, гэта за гадзіну. Гэта ж Беларусь».

«Цюльпаны свае браць?», - спытаў іншы каментатар.

Апошнія навіны