BE RU EN

Новы курс гісторыі ўвядуць у школах Беларусі для дзесяцікласнікаў

  • 28.02.2024, 20:51

Школьнікі будуць вывучаць дысцыпліну «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі».

Новы курс гісторыі ўвядуць з 1 верасня 2024 года ў школах Беларусі ў 10-х класах, пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства адукацыі ў тэлеграм-канале ўстановы. Так, дзесяцікласнікі замест двух прадметаў, якія ёсць у праграме цяпер, – гісторыі Беларусі і сусветная гісторыя – будуць вывучаць гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі.

– Плануем, што з 1 верасня 2024 года ўсе дзесяцікласнікі пяройдуць на вывучэнне новай інтэграванай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі», – сказаў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

У Мінадукацыі мяркуюць, што сістэме адукацыі не стае інтэграванага ўяўлення пра гістарычны працэс. Між тым важна, каб дзеці разумелі, чаму адбыліся тыя ці іншыя падзеі, як яны злучаныя. У міністэрстве адзначылі, што сёння ёсць тыя, хто спрабуе перапісаць гісторыю і «падагнаць» факты пад пэўную візію. З увядзеннем новага курсу гісторыі там спадзяюцца, што школьнікі крытычна будуць падыходзіць да ін

Апошнія навіны