BE RU EN

Выйшаў на волю палітвязень, які першым атрымаў прысуд пасля выбараў 2020 года

  • 28.02.2024, 19:27

Павел Пяскоў цалкам адбыў тэрмін.

Вызваліўся з калоніі Павел Пяскоў - першы беларус, які атрымаў палітычны прысуд за падзеі пасля выбараў 2020 года, паведамляе «Вясна».

Паўла Пяскова абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту (ч.2 арт.363 КК) на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечне, на якой амапавец дастаў пісталет. 29 верасня 2020 года яму прысудзілі 3 гады і 3 месяцы калоніі.

Пазней Пяскова прысудзілі да яшчэ аднаго года зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».

Стала вядома, што Павел цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.

Апошнія навіны