BE RU EN

Forbes назваў зброю, якой УСУ збілі 10 расейскіх самалётаў за 10 дзён

  • 28.02.2024, 18:31

Мінабароны РФ зрабіла "мядзведжую паслугу" сваёй авіяцыі.

За 10 дзён ВКС Расеі страцілі ва Украіне 10 самалётаў, а аб колькасці лётчыкаў пакуль нічога не вядома.

Усяго пад удары патрапілі 9 знішчальнікаў Су-34 і Су-35, а таксама адзін А-50. Гэтая вялікая колькасць для такога прамежку часу, тым больш што санкцыі з боку Захаду даюць пра сябе ведаць менавіта ў аэракасмічнай прамысловасці.

На практыцы РФ страчвае ў 20 разоў хутчэй самалёты, чым паспявае іх замяніць на новыя, піша часопіс Forbes.

Учора ва УСУ адзначыліся ўжо 10-м знішчаным самалётам ВКС РФ за апошнія 10 дзён.

Экспэртам пакуль складана сказаць, як Украіне ўдаецца дабіцца такіх фантастычных паказчыкаў у знішчэнні варожай авіяцыі.

Не выключана, што для гэтай мэты былі прыцягнутыя сістэмы Patriot, якія выкарыстоўваюць мабільныя групы УСУ на лініі фронту.

Пры гэтым не выключана, што самалёт А-50 быў збіты мадэрнізаванай ракетай "С-200", якую выраблялі яшчэ ў часы СССР.

Хутчэй за ўсё, вельмі блізка да лініі фронту УСУ перамясцілі і ЗРК NASAMS, тым больш што Z-паблікі публікавалі ў панядзелак кадры са знішчанай такой усталёўкай на Запарожскім кірунку.

А так як ЗША пакуль не пастаўляюць Украіне дадатковае ўзбраенне, то ўнеўзабаве запасы ракет для замежных РСЗА і ЗРК скончацца.

Таксама не выключана, што ВКС РФ знахабіліся на фоне захопу Аўдзееўкі і сталі ўсё бліжэй і бліжэй падбірацца непасрэдна да лініі фронту, дзе і становяцца ахвярамі ПЗРК і іншых установак для знішчэння авіяцыі.

Што да А-50, то з 9 баяздольных самалётаў у шыхце засталося толькі 6 адзінак, ці 60%.

Экспэрты таксама ўпэўненыя, што УСУ надумалі выкарыстоўваць пакінутыя запасы ракет для NASAMS і Patriot, каб знясіліць ВКС РФ.

Тым часам у Мінабароны РФ імкнуцца рабіць усё больш і больш авіявылетаў з мэтай скінуць як мага больш КАБ на той ці іншы горад, які абараняюць УСУ.

Аднак варта адзначыць, што РФ страчвае не толькі сваю авіяцыю, але і дасведчаных пілотаў, на падрыхтоўку якіх ідзе занадта шмат часу і фінансаў.

Апошнія навіны