BE RU EN

106 гадоў таму нарадзіўся беларус, якога беспаспяхова спрабуе капіяваць Лукашэнка

  • 27.02.2024, 17:42

Дыктатар, які пакутуе на клептаманію, часта выхваляўся яго спадчынай.

106 гадоў таму нарадзіўся беларус, якога беспаспяхова спрабуе пераймаць Лукашэнка, піша чытач сайта Charter97.org:

- Пётр Машэраў быў самым папулярным кіраўніком рэспублікі ў СССР. Хаця ён служыў савецкай імперыі, але і пацярпеў па яе віне, як многія беларусы. Бацька быў рэпрэсаваны ў 30-я, маці замучылі нацысты. Беларусь і свой народ ён любіў больш за КПСС, за што яго і забілі савецкія бонзы.

Хітры Лукашэнка ўсё сваё кіраванне спрабуе капіяваць Машэрава, раўнуе да яго славы. Але фанабэрысты царок саступае ў параўнанні з ім. Машэраў ніколі не падвышаў голасу, прыслухоўваўся да людзей, любіў іх. Не любіў раскошу. Крыклівы дыктатар лічыцца толькі са сваім меркаваннем, хаваецца ад народа ў палацах за дубінкамі апрычнікаў, заграз у распусце і раскошы.

Дыктатар, які пакутуе на клептаманію, выхваляўся спадчынай Машэрава, якую разрабаваў.

Апошнія навіны