BE RU EN

Да +15°C чакаецца ў Беларусі 28 лютага

  • 27.02.2024, 16:07

Будзе воблачна з прасвятленнямі.

Да 15 градусаў цяпла чакаецца на паўднёвым захадзе Беларусі 28 лютага, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду ўначы чакаецца пераменная воблачнасць, удзень будзе пахмурна з прасвятленнямі. Уначы пераважна без ападкаў, толькі на паўночным захадзе магчымыя невялікія дажджы. Удзень пераважна на паўночным захадзе пройдуць дажджы. У начны і ранішні час месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы 4—9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 на ўсходзе да плюс 7 на захадзе. Удзень будзе 6-12 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе - да плюс 15.

Апошнія навіны