BE RU EN

Беларуска здымае ролікі пра акторскае майстэрстве на ўзроўні Галівуду

  • 27.02.2024, 14:48

Каментатары патрабуюць даць ёй «Оскар»".

Часам сапраўдны блокбастар можна запхнуць і ў хвілінны вертыкальны ролік. Беларуска здымае «галівудскія» ролікі з неверагоднымі пераўвасабленнямі і вучыць акторскаму майстэрству тысячы людзей. Каментатары патрабуюць выдаць ёй першы ў гісторыі «Оскар» за TikTok, піша onliner.by.

Завуць дзяўчыну Алеся Мацкевіч-Грыбок, яна даволі вядомая ў СНД акторка, а цяпер - паспяховая кастынг-дырэктарка і аўтарка кніг аб акцёрскім майстэрстве. Беларусам Алеся можа быць знаёмая з галоўных роляў у беларускім фільме «Вышэй за неба» і расейскай паўнаметражцы «Івановы-Івановы», роля ў якой дзяўчыне дасталася менавіта дзякуючы шакавальным ролікам у Reels, на YouTube і ў TikTok і мільёнам праглядаў на іх.

Што ж у іх такога шакавальнага? Ацэніце самі. Алеся за хвіліну можа змяніць некалькі супрацьлеглых у характары герояў, паралельна раздаючы маладым акторам парады на тэму прафесійнага майстэрства. Нездарма старонка Алесі ў Instagram называецца «Маці ўсіх актораў». Здзіўляе тое, як дакладна Алеся перадае архетыпы персанажаў. Большасць яе ролікаў пабудаваная на смяхотным параўнанні роляў ва ўмоўным расейскім і галівудскім кіно. Прычым часта дастаецца і тым і іншым.

Каментатары часта адзначаюць і акторскую гульню самой Алесі. Зараўсці за паўсекунды? Не пытанне. Згуляць «недалёкую» бібліятэкарку, а затым Лару Крофт літаральна з інтэрвалам на 10 секунд? Лёгка. Ролікі Алесі чапляюць дынамічнасцю, эфектамі і ўвагай да дэталяў, не характэрным для большасці «накаленечных» вертыкальных відэа.

«Чаму я зараз так лёгка пераўвасабляюся? З-за пэўных траўм у дзяцінстве я ні з кім не абмяркоўвала свае пачуцці, не прасіла аб дапамозе і ўвогуле не разумела свае адчуванні. І толькі ўжо ў 30 гадоў, пасля доўгіх заняткаў у псіхолага, я раптам зразумела, што мне балюча. І ўпершыню паскардзілася на гэта нейкаму чалавеку - я тады была на манікюры і сказала аб гэтым майстрыцы. У гэты момант нешта пстрыкнула. Я зразумела, што напраўду магу адчуваць герояў вельмі тонка і пераўвасабляцца хутка для мяне не складаная задача», — так каментуе свае навыкі акторка.

Апошнія навіны