BE RU EN

Беларусы Варшавы правялі акцыю з патрабаваннем выставіць Лукашэнку ультыматум

  • 27.02.2024, 14:11

Акцыя прайшла каля рэзідэнцыі прэзідэнта Польшчы.

Беларусы Варшавы правялі акцыю каля рэзідэнцыі прэзідэнта Польшчы ў Варшаве з патрабаваннем выставіць Лукашэнку ультыматум.

Актывісты беларускай дыяспары заклікалі выставіць Лукашэнку ультыматум: закрыць мяжу для транзіту тавараў да поўнага вызвалення палітвязняў.

На імя прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды будзе перададзены зварот удзельнікаў акцыі і петыцыі, якую падпісалі больш за 1 300 чалавек.

Наступная акцыя запланавана на 14 сакавіка.

Апошнія навіны