BE RU EN

Турцыя не пусціла праз Басфор расейскія караблі са зброяй з Сірыі?

  • 27.02.2024, 11:01

Судны сталі на якар у раёне праліва Дарданэлы.

Пра цікавыя навіны з Басфора паведаміла маніторынгавая група "Крымскага ветру".

Расейскія караблі, якія перавозілі зброю і боепрыпасы YAZ і SPARTA IV з Сірыі, учора ўвечары развярнуліся на 180 градусаў і рынуліся на поўдзень.

Першы ў Порт-Саід, для другога пунктам прыбыцця пазначана «Міжземнае мора». Праўда ў раёне праліва Дарданэлы абодва судны сталі на якар.

Апошнія навіны