BE RU EN

Магілёўскія ратавальнікі закрылі сезон зімовай рыбалкі

  • 27.02.2024, 10:40

Яны абламалі беражок лёду ля берагоў на Фацінскім затоне.

Учора, 26 лютага, ратавальнікі на вадзе і МНС зрабілі абломванне беражка лёду ля берагоў на Фацінскім затоне ў Магілёве, паведамляе «Магілёў Live».

Адзначаецца, што зроблена гэта для прадухілення гібелі рыбакоў.

Нагадаем, што ў мінулую нядзелю на Фацінскім заліве ў Магілёве дзясяткі рыбакоў выйшлі на лёд, які растае, нягледзячы на тое, што ля берагоў ужо былі добра бачныя прамоіны з адкрытай вадой, а тэмпература паветра складала блізу +4 градусаў.

Апошнія навіны