BE RU EN

У Нямеччыне страйкуюць работнікі грамадскага транспарту

  • 26.02.2024, 16:38

Яны дабіваюцца паляпшэння ўмоў працы.

У многіх гарадах Нямеччыны ў панядзелак, 26 лютага, пачаліся забастоўкі работнікаў сферы грамадскага транспарту, да якіх заклікаў прафзвяз Ver.di. Ужо з раніцы быў парушаны рух аўтобусаў у федэральных землях Саар, Рэйнланд-Пфальц і Шлезвіг-Гальштэйн, а таксама ў Берліне, паведамляе «Нямецкая хваля».

Ver.di абвясціў аб правядзенні папераджальных забастовак ва ўсіх федэральных землях, за выключэннем Баварыі. Яны будуць працягвацца ўвесь тыдзень, але ў розныя дні ў залежнасці ад рэгіёна. Галоўная забастоўка пройдзе ў пятніцу, 1 сакавіка. У гэты ж дзень па ўсёй Нямеччыне адбудуцца шматлікія дэманстрацыі ў абарону клімату, арганізаваныя рухам Fridays for Future.

Прафзвяз хоча дабіцца паляпшэння ўмоў працы для прыкладна 90 тысяч супрацоўнікаў транспартных прадпрыемстваў. Сярод патрабаванняў Verdi – скарачэнне працоўнага часу пры захаванні заробку, павелічэнне часу адпачынку паміж зменамі, большая колькасць адпускных дзён ці павышэнне сумы адпускных грошай.

Апошнія навіны