BE RU EN

Экс-палітвязень Міхаіл Жамчужны пакінуў Беларусь

  • 24.02.2024, 20:50

Ён знаходзіцца ў Літве.

Экс-палітвязень Міхаіл Жамчужны пакінуў Беларусь. Пра гэта паведаміў Telegram-канал Dapamoga, анансуючы сустрэчу ў Вільні.

«Паважаныя сябры, рады паведаміць вам, што экс-палітвязень Міхаіл Жамчужны ўжо некаторы час як выехаў з Беларусь і жыве ў Замку [«Беларускі замак» у Вільні], куды сёння, 24 лютага, запрашае вас на сустрэчу-дыскусію а 18.30», – гаворыцца ў паведамленні.

Тэмай сустрэчы заяўлена «Дзяржава ў дзяржаве ў Новай Беларусі. Самакіраванне – што гэта?»

Апошнія навіны