BE RU EN

Цела Аляксея Навальнага аддалі маці

  • 24.02.2024, 18:39

Маці расейскага апазіцыянера пагражалі, што яго «таемна пахаваюць».

Цела расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага аддалі маці, Людміле Навальнай, паведаміла прэс-сакратарка палітыка Кіра Ярмыш, піша «Медуза».

«Цела Аляксея аддалі маці. Дзякуй вялікі ўсім, хто патрабаваў гэтага разам з намі. Пакуль Людміла Іванаўна ў Салехардзе. Пахаванне яшчэ наперадзе. Мы не ведаем, ці будзе ўлада перашкаджаць правесці яго так, як гэтага хоча сям'я і як таго заслугоўвае Аляксей. Мы будзем падаваць інфармацыю па меры яе паступлення», – паведаміла Ярмыш.

Дырэктар ФБК Іван Жданаў падзякаваў усім, хто патрабаваў, каб цела Аляксея Навальнага перадалі яго сямʼі. «Дзякуй вам вялікі. Дзякуй усім, хто пісаў і запісваў відэазвароты. Думаю, Аляксей сказаў бы, што так было і трэба рабіць. Цела Аляксея Навальнага аддалі маці», – паведаміў Жданаў.

Раней Людміла Навальная паведамляла аб шантажы. Следчы Аляксандр Варапаеў ёй пагражаў «нешта зрабіць з целам сына». З ейных слоў, супрацоўнікі СК планавалі таемна пахаваць Аляксея, а потым паказаць ёй, дзе ён пахаваны.

Апошнія навіны