BE RU EN

У Варшаве пад брамай вілы амбасадара РФ у Польшчы скінулі дзве тоны гною

  • 24.02.2024, 17:08

І вывесілі банэр «Расея = га*но».

У суботу раніцай, 24 лютага, у гадавіну поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну польскія актывісты зладзілі акцыю каля дома, дзе пражывае расейскі амбасадар Сяргей Андрэеў у мястэчку Канстанцін-Езёрна пад Варшавай, піша zaxid.net.

Актывісты скінулі пад брамай дома дзве тоны гною і вывесілі банэр «Расея = га*но!». Таксама акцыя прайшла на вул. Бетховена ў Варшаве, дзе пражываюць расейскія дыпламаты.

«Мы мелі на ўвазе выразны сігнал польскім уладам і Еўразвязу. Даўно час выгнаць расейскіх дыпламатаў з нашай краіны. Расейская Федэрацыя нясе адказнасць не толькі за злачынную агрэсію супраць Украіны, але і за гібрыдную вайну, якая працягваецца. Расейскія агенты ўплыву пацягнулі за сабой вялізныя беспарадкі па ўсёй Еўропе, між іншым на польска-ўкраінскай мяжы. Пакуль мы будзем трываць дзейнасць расейскіх псеўдадыпламатаў і фабрык троляў, пагроза канфлікту ў сусветным маштабе будзе толькі расці», – распавёў адзін з удзельнікаў акцыі Дамінік Гансероўскі.

Апошнія навіны