BE RU EN

Стала вядома, хто загінуў на борце збітага А-50

  • 24.02.2024, 21:01

У ГУР назвалі сапраўдную колькасць і афіцэрскія званні ліквідаваных вайскоўцаў РФ.

У збітым 23 лютага расейскім самалёце далёкага радыёлакацыйнага выяўлення (ДРЛА) А-50 у Краснадарскім краі РФ загінуў увесь экіпаж. У ім – пяць маёраў, тры капітаны, прапаршчык і лейтэнант.

Як паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на крыніцы ў Галоўнай управе разведкі Мінабароны Украіны ўсе 10 расейцаў, якія знаходзіліся ў самалёце, загінулі. Ахвяраў ад падзення самалёта на зямлі няма.

Раней паведамлялася, што на месцы падзення расейскага самалёта знайшлі парэшткі 10 загінулых чальцоў экіпажу.

Апошнія навіны