BE RU EN

Знішчэнне А-50: Самалёт сам прывабіў украінскую ракету

  • 24.02.2024, 12:34

Апублікаванае відэа, знятае ў момант паразы.

Украінскія вайскоўцы збілі чарговы расейскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50У. Высветлілася, самалёт адстрэльваў пасткі, адна з якіх прывабіла ўкраінскую ракету.

Пра гэта сведчаць кадры відэа, якое апублікавалі ў сетцы, паведамляе «24 Канал».

На відэа са збіваннем самалёта зафіксавана, як ён адстрэльвае цеплавыя і, магчыма, радыёлакацыйныя пасткі, адна з якіх прываблівае адну з ракетаў, а вось другая знішчае самалёт.

Такім чынам экіпаж А-50 ведаў, што на яго ідуць ракеты, і збіванне самалёта азначае ліквідацыю не толькі пяці лётчыкаў, але і 10–11 аператараў РЛС.

Апошнія навіны