BE RU EN

«Госпадзе, што гэта, Саша!»: З'явіліся кадры ўдару беспілотніка па камбінаце ў Ліпецку

  • 24.02.2024, 10:46

Момант выбуху паказалі на відэа.

Уначы 24 лютага, у гадавіну поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, расейцы паведамілі пра выбухі і вялікі пажар на металургічным камбінаце (НЛМК) у Ліпецку.

Агонь ахапіў Наваліпецкі металургічны камбінат – найбуйнейшы сталеліцейны завод у Расеі.

Пазней з'явіліся кадры з момантам удару беспілотніка па камбінаце ў Ліпецку.

На адных роліках чуваць адборную лаянку, на іншых расейцы панікуюць і скардзяцца.

«Госпадзе, што гэта, Саша!» – бездапаможна ўсклікае жанчына.

На што «Саша» спакойна адказвае: «Нешта ў***ла».

Апошнія навіны