BE RU EN

У Беларусі сёння будзе да +15°С

  • 24.02.2024, 10:08

Вясновае надвор'е прыйшло напрыканцы лютага.

Сіноптыкі далі прагноз надвор'я ў Беларусі на 24 лютага.

Сёння чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікія дажджы. У асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы.

Тэмпература паветра максімальная днём ад +4°С па поўначы да +15°С па паўднёвым захадзе.

У Менску пахмурна з праясненнямі. Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5–10 адсоткаў). Вецер паўднёвы сярэдні. Раніцай +6… +8°С, днём + 7… +9°С, увечары + 7… +9°С, паведамляе Белгідрамет.

Апошнія навіны