BE RU EN

УСУ пацвердзілі знішчэнне расейскага самалёта А-50

  • 23.02.2024, 21:53

«Баян» далятаўся.

Расейскі самалёт А-50 з пазыўным «Баян» быў знішчаны Сіламі абароны Украіны ў пятніцу, 23 лютага. Пра гэта паведаміў камандзір Паветраных сілаў Украіны Мікалай Алешчук.

«“Баян, ты дзе?” А-50 з пазыўным “Баян” далятаўся!» – напісаў камандзір.

Таксама падзякаваў Галоўнай управе выведкі МАУ і ўсім, хто забяспечыў вынік.

Раней сайт Charter97.org паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы над акваторыяй Азоўскага мора збілі расейскі самалёт А-50.

Апошнія навіны