BE RU EN

СМІ: Зяленскі збіраецца ў Арменію

  • 23.02.2024, 21:11

Вандроўка можа адбыцца ўжо ў наступным месяцы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі хуткім часам можа скіравацца з візітам у Арменію. Пра гэта піша Factor TV са спасылкай на крыніцу.

Паводле іх звестак, дата паездкі канчаткова не пацверджаная, аднак Зяленскі можа прыехаць у Ерэван ужо ў сакавіку, цяпер ідуць перамовы пра тэрміны. Павераны ў справах Украіны ў Арменіі Валерый Лобач, адказваючы на пытанне пра наступствы вайны ва Украіне для Паўднёвага Каўказа, сказаў наступнае:

– Насамрэч цяпер можна шмат сказаць, але я пакуль нічога не магу сказаць. Праз некалькі дзён вы самі пачуеце навіну і будзеце ведаць, што адбудзецца. Са свайго боку скажу, што Украіна гатовая падтрымаць Арменію. Не раскрываючы дужак... вы ўбачыце праз некалькі дзён. У любым выпадку наша краіна зробіць усё для ўрэгулявання і стабілізацыі рэгіёну, – цытуе яго выданне.

На ўдакладняльнае пытанне, ці мае ён на ўвазе магчымы прыезд прэзідэнта Украіны, Лобач адказаў: «Магу толькі сказаць, што вясна прынясе ў Арменію шмат пазітыўных падзей».

Апошнія навіны