BE RU EN

Украінскія хакеры ўзламалі пошту расейскага генерала

  • 23.02.2024, 18:12

Высокапастаўлены акупант «засвяціў» вельмі каштоўныя звесткі.

Актывісты Кіберсупраціву разам з супольнасцю KibOrg узламалі электронную скрыню расейскага генерал-маёра. Дзякуючы атрыманым звесткам Сілам спецыяльных аперацый Украіны ўдалося знішчыць сродкі сачэння РФ.

Пра гэта паведамляе Цэнтр нацыянальнага супраціву.

Так, хакеры атрымалі доступ да звестак генерал-маёра Нясëмава Аляксея.

«Генерал-маёр засвяціў не толькі дакументы з каардынатамі комплексаў назірання «Мурам-М», але і спіс вырадкаў, якія цяпер кіруюць легіёнамі оркаў на Запарожскім кірунку. ...Калі іх фота на сайце Міратворца дапоўніцца чорнай стужкай - зараз толькі пытанне часу», - адзначаюць у паведамленні.

Як інфармуюць у ЦНС, інфармацыяй скарысталіся байцы ССА, якія знішчылі варожыя «Мурамы».

Апошнія навіны