Украінская авіяцыя нанесла ўдары па важным рэсурсе РФ
- 23.02.2024, 10:49
Што знішчана?
Сілы абароны Украіны за мінулыя дні трапна «падсмажылі» важную тэхніку ворага: удар прыйшоўся па 6 раёнах засяроджвання войскаў і рэсурсаў РФ.
Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Генеральнага штаба УСУ ў сацыяльнай сетцы Facebook.
«За мінулыя дні авіяцыя Сіл абароны нанесла ўдары па 6 раёнах засяроджвання асабовага складу і 3 зенітным ракетным комплексам супраціўніка», - гаворыцца ў зводцы.
Акрамя таго, падраздзяленнямі ракетных войскаў нанесеныя па 4 раёнах засяроджвання асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі, 1 лагістычнаму хабу, 2 сродкам супрацьпаветранай абароны і 1 наземнай станцыі ўпраўлення БПЛА праціўніка.
Новыя страты Расеі па стане на 23 лютага
Сілы абароны Украіны ўчора знішчылі тысячу захопнікаў. Таксама было знішчана 49 артылерыйскіх сістэм і 37 баявых машын пяхоты.
У апошні тыдзень УСУ атрымалася знішчыць сем расейскіх самалётаў, у тым ліку два знішчальнікі-бамбавікі Су-34 і адзін знішчальнік Су-35 былі збітыя 17 лютага.
Капітан 1 рангу запасу ВМС УС Украіны, стратэгічны экспэрт кампаніі «Саната» Андрэй Рыжэнка заявіў, што збіццё сямі расейскіх самалётаўз'яўляецца вынікам працы ўкраінскіх Сіл супрацьпаветранай абароны.