BE RU EN

«Прыднястроўе» 28 лютага «папросіць» Пуціна аб анэксіі?

  • 22.02.2024, 18:30

Аб гэтым заявіў мясцовы апазіцыянер.

У малдоўскім Ціраспалі (сталіца непрызнанага Прыднястроўя) 28 лютага запланаваны з'езд «дэпутатаў» усіх узроўняў, якія могуць звярнуцца да Расеі з просьбай «прыняць Прыднястроўе ў склад РФ». Аб гэтым заявіў мясцовы апазіцыянер і актывіст Генадзь Чорба, паведамляе агенцтва Infotag.

Чорба адзначыў, што 29 лютага расейскі дыктатар Пуцін выступіць з пасланнем да федэральнага сходу ў Маскве і можа абвясціць, што задавальняе запыт «дэпутатаў».

«Адсюль і нядаўняя заява міністра замежных спраў Расеі Лаўрова аб тым, што Масква не пакіне ў бядзе сваіх грамадзян, якія пражываюць у Прыднястроўі», – заявіў ён.

Чорба заклікаў «дэпутатаў» непрызнанай рэспублікі не дапусціць прыняцця прызыву, які дазволіў бы Пуціну наносіць удары па тэрыторыі Малдовы, уключаючы Прыднястроўе, «пад усякай падставай».

Апошнія навіны