BE RU EN

Лукашэнка падарыў прэзідэнту Зімбабвэ зламаны трактар

  • 22.02.2024, 21:13

Машыну не змаглі завесці ў жывым эфіры.

Учора падчас святкавання Нацыянальнага дня моладзі прэзідэнт Зімбабвэ Мнангагва падарыў Цэнтру прафесійнага навучання моладзі Мушагашы трактар, які атрымаў з Беларусі ў якасці падарунка ад Лукашэнкі.

Пра гэта паведамляе мясцовае выданне The Mirror Masvingo.

Трактар не змаглі завесці. Прэзідэнт Зімбабвэ зняславіўся ў жывым эфіры. Стадыён пагрузіўся ў шакаваную цішыню, бо трактар увесь час не заводзіўся.

Мясцовая прэса піша, што Зімбабвэ з'яўляецца звалкай да няякаснай прадукцыі з Беларусі, а Аляксандр Лукашэнка і некалькі чалавек з'яўляюцца найбуйнейшымі бенефіцыярамі каламутных угод паміж дзвюма краінамі.

Апошнія навіны