BE RU EN

Тадэвуша Кандрусевіча тэрмінова шпіталізавалі

  • 22.02.2024, 9:28

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі заклікаў маліцца за здароўе іерарха.

Архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча тэрмінова шпіталізавалі.

Пра гэта падчас вечаровай імшы ў менскай архікатэдры паведаміў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, піша «Хрысціянская візія».

Прычына шпіталізацыі 78-гадовага іерарха не паведамляецца.

Арцыбіскуп Станеўскі прасіў усіх вернікаў маліцца за арцыбіскупа Кандрусевіча.

Год таму Тадэвушу Кандрусевічу была зроблена аперацыя па выдаленні пухліны.

Апошнія навіны