BE RU EN

Выбухі ў Макееўцы: экспэрт звярнуў увагу на важны момант

  • 9.12.2023, 21:43

Дзмітрый Снегіроў адзначыў добрую працу ўкраінскай разведкі.

Украінскае войска трымаюць пад агнявым кантролем лагістыку войска Расейскай Федэрацыі. Абаронцы Украіны б'юць па месцах размяшчэння асабовага складу і палявых складах з боепрыпасамі, паведамляе «Уніан».

Са слоў вайскова-палітычнага аналітыка Дзмітрыя Снегірова, на гэтым тыдні УСУ нанеслі ўдар па нафтабазе ў часова акупаваным Луганску, што скараціла магчымасці Расеі ў правядзенні контрнаступлення на Ліманскім кірунку.

Пры гэтым ён указаў, што таксама білі па тылавых базах расейцаў, між іншым, размова ідзе пра удары па пунктах дыслакацыі акупантаў у Лісічанску, Рубежным і Крэміннай.

Прычым у Крэміннай сама акупацыйная «адміністрацыя» адзначае вялікую колькасць так званых «санітарных страт». Гэта як «трохсотыя», так і «двухсотыя», – незваротныя страты сярод асабовага складу акупацыйных войскаў.

Падобны характар нанясення ўдараў сведчыць аб высокай каардынацыі разведвальнай супольнасці Украіны, – падсумаваў Снегіроў, каментуючы «бавоўна» ў Макееўцы.

Апошнія навіны