BE RU EN

Аэрапорт Дамадзедава ў Маскве нечакана застаўся без святла

  • 9.12.2023, 20:53

Што здарылася?

У частцы аэрапорта Дамадзедава ў Маскве адключылася электрычнасць. Аб гэтым паведаміў карэспандэнт kp.ru з месца падзей.

З ягоных звестак, святло згасла прыкладна ў палове аэрапорта. Праз гэта не працуюць эскалатары і ліфты. Акрамя таго, у размешчаных унізе паветранай гавані рэстарацыях нельга расплаціцца банкаўскімі картамі. Таксама не працуе сувязь LTE.

Аднак паведамляецца, што калі прайсці блізу 500 метраў, то ў іншай частцы аэрапорта электрычнасць ёсць, стойкі рэгістрацыі працуюць.

Апошнія навіны