BE RU EN

Умераў: УСУ прымусілі Расею адысці ад Крыма

  • 9.12.2023, 11:05

Міністр абароны Украіны заінтрыгаваў планамі на 2024 год.

Украіна рыхтуе напрацоўкі на 2024 год, якія дапамогуць выгнаць расейскіх акупантаў з тэрыторыі часова акупаванага Крыма назаўжды.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на міністра абароны Украіны Рустэма Умерава ў эфіры тэлемарафону.

Як адзначыў Умераў, Украіна змагла дасягнуць поспеху ў Чорным моры, нават нягледзячы на адсутнасць такога ж магутнага флоту.

«Мы паказалі ўсяму свету, што мы можам дамагацца поспеху, нягледзячы на тое, што ў нас няма такога магутнага флоту. Мы вымусілі Расею адысці ад часова акупаванага Крыма. Гэтыя напрацоўкі, якія мы рыхтуем на 2024 год, дадуць нам вельмі добрую здольнасць для таго, каб яны адышлі назаўжды з нашага Крыма», – заявіў міністр абароны Украіны.

Апошнія навіны