BE RU EN

Згарэла елка: Сталі вядомыя дэталі пажару ў рэстаране ў цэнтры Менска

  • 9.12.2023, 10:17

У момант надзвычайнага здарэння ва ўстанове знаходзілася блізу 30 чалавек.

Уначы ў рэстаране па вуліцы Інтэрнацыянальнай у Менску загарэлася навагодняя ялінка.

Як паведамілі ў МНС, інцыдэнт адбыўся блізу 2.10.

Прычынай пажару стала парушэнне правілаў выкарыстання піратэхнікі. У момант пажару ва ўстанове знаходзілася блізу 30 чалавек. Яны самастойна выйшлі на вуліцу. Гарэнне доўжылася блізу хвіліны. У выніку агнём закураная столь і прадметы інтэр'еру.

Падраздзяленні МНС не ўдзельнічалі.

Апошнія навіны