BE RU EN

МАК дапусціў беларусаў да Алімпійскіх гульняў у нейтральным статусе

  • 8.12.2023, 18:02

Аднак чыноўнікі ў Парыж не паедуць.

Выканальны камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) прыняў пастанову, што беларусы змогуць выступаць на Гульнях у Парыжы ў 2024 годзе ў нейтральным статусе, паведамляе афіцыйны сайт МАК.

Размова пра індывідуальных спартоўцаў, якія пройдуць кваліфікацыю ў рамках існага адбору. Спартоўцы і персанал, якія «актыўна падтрымліваюць вайну», не будуць дапушчаныя да ўдзелу ў спаборніцтвах. Гэта датычыцца і тых, у каго ёсць кантракт з ваеннымі арганізацыямі або органамі бяспекі. На Гульні ў Парыжы не атрымаюць запрашэнне чыноўнікі ці чальцы ўрадаў.

Таксама будзе забаронены лукашысцкі сцяг, гімн. У цэлым, як бачым, гэтыя крытэрыі, якія датычацца і расейцаў, паўтараюць рэкамендацыі МАК да міжнародных федэрацый ад 28 сакавіка 2023 года.

Апошнія навіны