BE RU EN

РФ спрабавала выкарыстоўваць Майка Тайсана і Элайджу Вуда для дыскрэдытацыі Зяленскага

  • 8.12.2023, 17:04

Задумка не спрацавала.

Крамлёўскія прапагандысты запусцілі маштабную кампанію дыскрэдытацыі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, аднак адмыслоўцы з Цэнтра аналізу пагрозаў Microsoft іх выкрылі, піша New Voice.

Пра гэта са спасылкай на адпаведную справаздачу піша New Voice.

Як паведамляецца, расейцы пастанавілі задзейнічаць у рэалізацыі свайго плана шэраг знакамітасцяў, выкарыстаўшы для гэтага сэрвіс Cameo, з дапамогай якога можна за пэўную суму замовіць персанальныя відэазвароты розных вядомых людзей.

Зрэшты, задумка расейцаў не спрацавала, паколькі прадстаўнік Вуда адразу ж заявіў, што апублікаваны зварот не быў адрасаваны Зяленскаму і ўвогуле не мае ніякага дачынення да Украіны, РФ або развязанай ёю вайны.

Акрамя таго, быў абнародаваны фэйкавы зварот да Зяленскага легендарнага баксёра Майка Тайсана, для якога ўвогуле быў выкарыстаны ягонае старое і ніяк не звязанае з усім гэтым відэа.

Апошнія навіны