BE RU EN

«Васільевіча ці каго хочаце выбірайце»

  • ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ “СЕРПОМПО”
  • 8.12.2023, 15:59

Нездарма старая касманаўтка мітусілася.

Якая неспадзяваная радасць! Пуцін такі абвясціў аб сваім намеры ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах.

А то народ ужо думаў: ці не дарма баба Валя Церашкова папраўку пра абнуленне папярэдніх пуцінскіх тэрмінаў у Канстытуцыю прапанавала? Раптам возьме Уладзімір Уладзіміравіч і адмовіцца ісці на пяты тэрмін. Скажа: "Васільевіча ці каго яшчэ хочаце - выбірайце, а я, як гэты, рымскі імператар, як яго там - ну, Мядзінскі, падкажы, - пайду капусту саджаць".

Але, не, нездарма старая-касманаўтка мітусілася, і іншая - Памфілава - нездарма прыдумала трохдзённыя выбары - з 15 да 17 сакавіка. Пянькі ў баявой гатоўнасці, усё будзе добра!

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Апошнія навіны