BE RU EN

У Керчы ўспыхнуў маштабны пажар на газаправодзе

  • 8.12.2023, 9:44

Акупанты ўтойваюць прычыну.

У горадзе Керчы ў акупаваным расейскімі войскамі ўкраінскім Крыме адбыўся пажар на газаправодзе. Праз надзвычайнае здарэнне амаль 30 тысяч жыхароў засталіся без блакітнага паліва.

Інцыдэнт здарыўся ў ноч на 8 снежня на вуліцы Генерала Пятрова. Пра гэта паведаміў Telegram-канал ASTRA.

Відавочцы знялі відэа з месца здарэння і расказалі, што гарэў газ, які вырываўся з трубы. Аб прычынах узгарання інфармацыі (на 9:00 пятніцы) не было.

Да месца пажару прыязджалі прадстаўнікі так званай улады - «намеснік кіраўніка адміністрацыі горада» Алег Шаўчэнка і «кіраўнікі керчанскіх філіялаў» энэргетычных арганізацый захопленага Крыму.

Раніцай пажарныя патушылі агонь. Расейскае прапагандысцкае агенцтва напісала, што «часткова пашкоджаная лінія энэргаперадачы». Ад газазабеспячэння адключаныя амаль 30 тысяч жыхароў.

Апошнія навіны