BE RU EN

Непалец быў студэнтам ВНУ ў РФ, але надумаў ваяваць супраць Украіны

  • 4.12.2023, 18:56

Што было далей.

Украінскі вайсковы карэспандэнт Андрэй Цапліенка ў панядзелак, 4 снежня, на сваім Telegram-канале выклаў відэа з палонным непальцам, які расказаў, як ён пайшоў ваяваць супраць Украіны.

Іншаземец расказаў, што ён вучыўся ў расейскай ВНУ, але яго хацелі выправадзіць з Расеі. Таму ён шукаў магчымасці застацца. Разам з тым яму прапанавалі пайсці ў войска і паабяцалі плаціць 195000 рублёў за месяц. Непалец патрапіў у 70-ы полк расейскага войска.

Украінскі ваенкар заявіў, што, на ягоную думку, гэтая гісторыя – «хлусня альбо паўпраўда».

«Ён не размаўляе па-расейску. Таму мы яго адцітравалі. Ён дрэнна гаворыць па-ангельску. Таму ці наўрад ён мог паступіць у (вуз – рэд.), нават расейскі. Продаж студэнцкіх візаў праз універсітэты з'яўляецца карупцыйным складнікам канала нелегальнай міграцыі на постсавецкай прасторы. Гэта значыць, ён, верагодна, проста звычайны нелегал», – мяркуе журналіст.

Іншаземец заявіў, што ў расейскім войску больш за 5000 адных толькі непальцаў, адзначыў Цапліенка і дадаў, што «Расея знайшла яшчэ адну крыніцу для папаўнення свайго войска рабоў».

Апошнія навіны