BE RU EN

Акупанты пачалі выкарыстоўваць для штурму пазіцый УСУ дзіўныя «коканы»

  • 4.12.2023, 16:50

Падобныя на труны.

Пяхотныя падраздзяленні расейскіх захопнікаў надумалі апрабаваць новую тактыку штурму ўкраінскіх пазіцый.

Пра гэта сведчаць апублікаваныя ў сацсетках здымкі з разведвальнага беспілотніка УСУ, піша nv.ua.

На іх відаць, як вайскоўцы УС РФ, быццам нейкія лічынкі, абярнуліся ў спецыяльныя «коканы», якія ўяўляюць з сябе каркасную канструкцыю, абцягнутую маскавальнай сеткай з галінкамі і сухой травой.

Акрамя таго, на гэтых «трунах» таксама прыкметныя лапікі тэрмакоўдры, з дапамогай якіх расейцы, верагодна, спрабуюць абараніць сябе ад выяўлення з дапамогай цеплавізара.

У сваю чаргу карыстальнікі сацсетак жартуюць, што ўжо бачылі нешта падобнае раней.

Наколькі эфектыўным можа быць падобнае маскаванне ў дзённы час сутак, мяркуйце самі.

Апошнія навіны