BE RU EN

Беларускі трактарыст шакаваў сваім разлікам заробку Tik Tok

  • 4.12.2023, 22:12

«Скажыце, калі ласка, як на такія грошы можна пражыць месяц?»

Трактарыст-машыніст паказаў у Tik Tok свой разліковы лісток за кастрычнік. Ён паскардзіўся, што атрымаў на рукі ўсяго 254 рублі (77$). «Скажыце, калі ласка, як на такія грошы можна пражыць месяц?»

Мужчына працуе паводле дамовы падраду ў адным з сельгаспрадпрыемстваў Рагачоўскага раёна, піша nashaniva.com. У кастрычніку ў яго было 20 працоўных дзён, і працы ў яго сапраўды ставала. Ён тлумачыць, што пункт «сальда мінулага месяца 324,75» азначае заробак за мінулы месяц (тады ў мужчыны было ўсяго 8 працоўных дзён). «Аплата згодна з расцэнкамі, у нас проста эканаміст добры», - удакладніў мужчына і дадаў, што яму заплацілі толькі за адзін від працы, а за іншыя - не.

Трэба ўлічыць, што 136 рублёў у яго знялі яшчэ за харчаванне. Але нават з імі выніковая сума зусім невялікая.

Трэба адзначыць, што падтрымкі і спагады трактарыст ад падпісчыкаў амаль не атрымаў. Яго спрабавалі павучаць ці супакоіць: «Паверце, ёсць яшчэ менш».

Адзначыліся ў каментарах і іншыя аграрыі, якія паведамілі, што ў іх такая ж сітуацыя. Хтосьці сумна пажартаваў: «Не, у тэлевізары кажуць 2500». «Ага, толькі дзе?» - пытае аўтар відэа.

Апошнія навіны