BE RU EN

ISW прааналізаваў відэа расстрэлу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія здаліся ў палон

  • 4.12.2023, 10:19

Акупанты ўчынілі вайсковае злачынства.

Расстрэл украінскіх палонных, хутчэй за ўсё, з'яўляецца парушэннем 41-га артыкула Жэнеўскай канвенцыі. У справаздачы Інстытута вывучэння вайны ISW апісаны выпадак расстрэлу бяззбройных украінскіх палонных каля вёскі Стэпавага (Аўдзееўскі кірунак) і рэакцыя Украіны, прынамсі, заклік Кіева да міжнародных арганізацый з просьбай расследаваць гэтае злачынства.

Аналітыкі ISW падкрэсліваюць, што атака на жаўнераў, якія ўжо не ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях (французскі тэрмін hors de combat) – напрыклад, на тых, хто дакладна выказаў намер здацца - з'яўляецца парушэннем 41-га артыкула пратакола Жэнеўскай канвенцыі аб абароне ахвяр міжнародных узброеных канфліктаў.

У ISW таксама адзначылі, што некалькі расейскіх «ваенкараў» спрабавалі зняпраўдзіць абвінавачванні супраць расейскіх войскаў [ці пераменшыць маштабы злачынства — заўв. рэд]. «На вайне здараецца» і «бывае» - такія каментары з'явіліся ў правайсковых расейскіх пабліках.

Апошнія навіны