BE RU EN

ЗША прыстрашылі Іран

  • 4.12.2023, 9:30

Напад на камерцыйныя судны ў Чырвоным моры адбыўся пры падтрымцы Тэгерана.

Напад на камерцыйныя судны ў Чырвоным моры быў учынены пры падтрымцы Ірана і Штаты разгледзяць «усе адпаведныя захады ў адказ», заявіла Цэнтральнае камандаванне ўзброеных сіл ЗША.

У заяве камандавання ў Х сказанае, што гэтыя напады ўяўляюць сабой наўпроставую пагрозу міжнароднаму гандлю і марской бяспецы.

Камандаванне падкрэсліла, што атакі паставілі пад пагрозу жыццё міжнародных экіпажаў, якія прадстаўляюць некалькі краін свету і ёсць усе падставы меркаваць, што гэтыя атакі, хоць і ўчыненыя хусітамі ў Емене, цалкам арганізаваныя Іранам.

Злучаныя Штаты разгледзяць усе адпаведныя захады ў адказ у поўнай каардынацыі са сваімі міжнароднымі хаўруснікамі і партнёрамі.

3 снежня амерыканскі вайсковы карабель і некалькі камерцыйных суднаў зазналі напад у Чырвоным моры.

У Мінабароны ЗША пацвердзілі, што напад зазналі вайсковы карабель Carney.

Хусіты ўзялі на сябе адказнасць за атаку.

У ваенізаванай групоўкі хусітаў ёсць цесныя сувязі з лібанскай Хезбалой. Таксама яна падтрымліваецца Іранам.

Апошнія навіны