BE RU EN

Сярод Z-прапагандыстаў раскол праз дзеянні Кадырава

  • 4.12.2023, 8:11

Расейцы баяцца новай чачэнскай вайны.

Паводзіны кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава данялі нават расейскіх Z-патрыётаў, піша «Диалог».

Пасля адкрыта здзеклівых узнагароджанняў шаснаццацігадовага сына Кадырава рознымі ўзнагародамі, якіх ён не заслужыў, Z-блогеры сталі адкрыта казаць аб тым, што Кадыраў проста здзекуецца з Расеі, стварае на Каўказе культ сваёй асобы, а то і наогул у будучыні рыхтуецца адарваць увесь Паўночны Каўказ.

Вядомы расейскі пісьменнік і блогер Максім Калашнікаў заявіў, што Кадыраў сваімі дзеяннямі падрывае асновы расейскай дзяржаўнасці.

Расейскі Z-вайсковец Ягор Гузенка ўвогуле заявіў, што Расея вялікімі крокамі рухаецца да Трэцяй чачэнскай вайны.

Незадаволенасць расейцаў Кадыравым адзначыў у YouTube-канале журналіст блогер Дзяніс Казанскі, які апублікаваў фрагменты некалькіх відэа, на якіх Z-супольнасць высатаўляе кіраўніку Чачэніі сур'ёзныя абвінавачанні.

Апошнія навіны