BE RU EN

«Каб выжыць на вайне, трэба...»: акупант хацеў пафіласофстваваць, але нешта пайшло не так

  • 10.12.2023, 18:24
«Каб выжыць на вайне, трэба...»: акупант хацеў пафіласофстваваць, але нешта пайшло не так

У сеціве стала папулярным відэа расейскага вайскоўца з нечаканым фіналам.

Абаронцы Украіны ліквідавалі чарговага расейскага «ціктокера». Акупант наважыў пасярод поля бою пахваліцца, як ён умее выжываць на вайне, але яго відэа скончылася вельмі іранічна.

Гэты відэаролік стаў папулярным у сеціве. На ім салдат расейскага войска кажа, што вяртаецца з баявога задання. Гаворка была поўная выхваляння, а скончыць акупант яе наважыў інструкцыяй ад свайго настаўніка - былога камандзіра.

Аднак адразу пасля слоў ад старэйшага калегі Дзмітрыевіча «Каб выжыць на вайне…» адбыўся, імаверна, смяротны «сюжэтны паварот».

Апошнія навіны