BE RU EN

Зямля загачаная целамі акупантаў: расейскі салдат паказаў свае перадавыя пазіцыі пад Аўдзееўкай

  • 1.12.2023, 11:16

Відэафакт.

У сеціве апублікаваны відэазапіс, на якім расейскі акупант паказаў свае перадавыя пазіцыі пад Аўдзееўкай.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, пазіцыя, якая знаходзіцца ў аскепках лесапаласы, літаральна, закіданая целамі ліквідаваных захопнікаў.

“Акупант ідзе сярод дзясяткаў цел мёртвых сваіх салдат, шукаючы труп калегі на імяАлік, спадзеючыся вярнуць яго родным для развітання і пахавання. Яго падраздзяленне ўжо восьмы дзень знаходзіцца на пазіцыі пад Аўдзееўкай без належнага забеспячэння і вады... Са звестак Інстытута вывучэння вайны (ISW) у лістападзе 2023 года страты расейскіх войскаў у сярэднім складаюць 931 чалавек за дзень. Гэта "самы ўраджайны" для акупантаў месяц з пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Але ў самой Расеі на страты ніхто не звяртае ўвагі - бо так загадаў расейскі недафюрар”, - адзначае ў каментары аўтар публікацыі.

Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео

Апошнія навіны