BE RU EN

Украінскія снайперы зліквідавалі 12 расейцаў за гадзіну каля Аўдзееўкі

  • 1.12.2023, 9:51

І паранілі яшчэ трох.

Снайперы Сіл спецыяльных аперацый Украіны зліквідавалі 12 і паранілі трох акупантаў на Аўдзееўскім кірунку. Для гэтага ім спатрэбілася толькі гадзіна.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал Сіл спецыяльных аперацый.

«ССА працуюць на самых складаных дзялянках фронту. Адзін з іх — Аўдзееўскі кірунак», — гаворыцца ў паведамленні.

Напрыклад, там толькі за гадзіну снайперы ССА знішчылі 12 адзінак жывой сілы супраціўніка.

«Яшчэ трое акупантаў, якія спрабавалі падысці да пазіцый украінскіх вайскоўцаў, атрымалі раны», — дадалі ў ССА, удакладніўшы, што пары снайпераў працавалі на дыстанцыі ад 920 да 1170 мэтраў.

Апошнія навіны