Колькасць хворых на каронавірус у Брытаніі перавысіла 8000
- 24.03.2020, 20:42
Памерлі 422 чалавекі.
У Вялікабрытаніі колькасць хворых на каронавірус вырасла да 8077 чалавек, у выніку хваробы памерлі 422 чалавекі.
Як паведамляе «Европейская правда», такія звесткі апублікаваў брытанскі Дэпартамент аховы здароўя.
За апошнія дні ў Вялікабрытаніі ад каронавіруса памерлі 87 чалавек, гэта самы вялікі сутачны паказчык з пачатку эпідэміі.
Таксама паведамляецца, што ўсяго было пратэставана 90 466 брытанцаў, 82,359 з іх паказалі адмоўны вынік.
Нагадаем, 23 сакавіка прэм'ер Брытаніі Барыс Джонсан увёў у краіне рэжым жорсткага каранціну на тры тыдні, дазволіўшы выходзіць людзям з дома толькі ў выпадку крайняй неабходнасці.
Такім чынам Вялікабрытанія радыкальна змяніла стратэгію рэагавання на пандэмію. Раней краіна не планавала абмяжоўваць распаўсюджванне віруса сярод маладога насельніцтва, а хацела выпрацаваць нацыянальны імунітэт да хваробы.
Пасля першых 100 смерцяў урад вырашыў пайсці на закрыццё школ, а цяпер - і на жорсткі карантын.