BE RU EN

У Менску эвакуююць гандлёвы цэнтр Dana mall

  • 24.03.2020, 11:48

Невядомы паведаміў пра мінаванне.

У Менску эвакуявалі гандлёвы цэнтр Dana mall. У МУС паведамляюць, што ад невядомага паступіла паведамленне пра мінаванне, піша tut.by.

Чытачы паведамляюць пра тое, што а 10.40 праз узмацняльнік гуку паведамілі аб пажарнай небяспецы, людзей папрасілі пакінуць памяшканне. На месца, са слоў відавочцаў, пад'ехала машына МНС. Таксама на аб'екце працуюць кінолагі, уваходы абляпляюць жоўтай стужкай.

У МУС паведамілі, раніцай у сталічнай міліцыі атрымалі электронныя лісты з паведамленнем аб небяспецы ў гандлёвым цэнтры Dana mall.

Праваахоўныя органы выехалі для абследавання тэрыторыі.

Апошнія навіны