BE RU EN

Пад Гомелем раптоўна памерла 15-гадовая дзяўчынка

  • 24.03.2020, 10:50

Дзяўчынка не пакутавала ад хранічных захворванняў і не наракала на стан здароўя.

У аграгарадку Мічурынская Гомельскага раёна раптоўна памерла 15-гадовая дзяўчынка. Трагедыя адбылася раніцай 16 сакавіка, калі дзесяцікласніца збіралася ў школу, піша tut.by.

- Воля выйшла з ванны, упала - і ўсё. Бацькі выклікалі хуткую, але выратаваць яе не змаглі ўжо, - распавядаюць знаёмыя сям'і.

Пахавалі дзяўчынку на мінулым тыдні, але жыхары аграгарадка дагэтуль у шоку.

Вядома, што дзяўчынка не пакутавала ад хранічных захворванняў і не наракала на стан здароўя.

Сям'я, у якой расла школьніца, шчасная, у ёй выхоўваецца яшчэ двое малодшых дзяцей.

СК праводзіць праверку паводле факту смерці дзяўчынкі. Для выяўлення прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспэртыза.

Апошнія навіны