BE RU EN

Лекары паказалі, як выглядаюць іх твары пасля дня працы ва ўмовах пандэміі

  • 24.03.2020, 10:48

Уражальныя кадры.

Медыкі, якія працуюць з пацыентамі каранавіруснай эпідэміі, гэта сапраўдныя героі нашых дзён, піша kp.by.

Італійскія лекары і медсёстры выкладваюць у сацсеткі фатаграфіі пасля доўгіх і знясільвльных змен у клініках краіны, якая ахоплена эпідэміяй каранавіруса COVID-19.

Праз вялікую колькасці пацыентаў увесь медыцынскі персанал вымушаны працаваць на знос. Пры гэтым ім даводзіцца насіць сродкі абароны, у тым ліку індывідуальныя маскі і касцюмы, якія ўжо праз некалькі гадзін пачынаюць пакідаць сляды на целе, аднак медработнікам даводзіцца заставацца ў гэтай «абароне» цягам дня.

ЗДЫМАК З ІТАЛІІ, ДЗЕ ПАНДЭМІІ КАРАНАВІРУСА ЎЖО ЗАБРАЛА ТЫСЯЧЫ ЖЫЦЦЯЎ.

То, як выглядаюць твары пасля доўгіх змен нашэння масак і касцюмаў, і тое, як выглядае цана здароўя пацыентаў паказалі не толькі італьянскія лекары, але і медыкі з усяго свету.

КІТАЙСКІЯ ЛЕКАРЫ ПАСЛЯ ШМАТГАДЗIННАГА ДЗЯЖУРСТВА Ў АХОЎНАЙ МАСЦЫ.

Нагадаем, амаль кожны дзень у Італіі фіксуюць новы рэкорд смерцяў ад каранавіруса. Апошнія дні за дзень у краіне ад COVID-19 памірае блізу 800 чалавек - памірае кожны дзявяты хворы, а з пачатку эпідэміі ахвярамі захворвання сталі блізу 5,5 тысяч чалавек.

МЕДСЯСТРА З ЧЭХІІ.

Напярэдадні памочнік кіраўніка САЗ Бруса Эйлварда заявіў, што смяротнасць ад каранавіруса ў Італіі можа быць такая высокая не толькі з-за дэмаграфічных асаблівасцяў насельніцтва краіны, але і праз спецыфіку сістэмы тэставання. Ён адзначыў, што на сёння ў краіне тэстаў стала не ставаць, як вынік абследуюць толькі грамадзян з цяжкімі сімптомамі, і якія ўваходзяць у групы рызыкі.

Апошнія навіны