BE RU EN

Лекар Алесь Лобан: Усё кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя глядзіць на тое, у які бок зварухнецца вус Лукашэнкі

  • 23.03.2020, 18:28

Лекар, які прапрацаваў 16 гадоў у Нідэрландах, узрушаны слабымі захадамі прафілактыкі ў Беларусі.

Лекар Алесь Лобан з Гародні, звярнуўся да беларусаў у сувязі з распаўсюдам каранавірусу. Шаснаццаць гадоў ён працаваў у Каралеўстве Нідэрланды. Вярнуўшыся з гэтай краіны, ён узрушаны слабымі захадамі прафілактыкі ў Беларусі.

Таму лекар не змог маўчаць і зрабіў аўдыёзварот, у якім просіць сур'ёзна ставіцца да магчымага ўсплёску колькасці захворванняў, якія ўжо немагчыма будзе ўтрымаць, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Усё ж я доктар і даваў прысягу, тады гэта называлася прысягай лекара Савецкага Саюза, або «клятвай Гіпакрата». Гэта высокія словы, але ты павінен выконваць свой абавязак. І я ўважаю за свой абавязак выказаць адкрыта сваё меркаванне, бо бачу, што ўсё кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя глядзіць на тое, у які бок зварухнецца вус Лукашэнкі, а не на рэальныя захады, якія належыць прыняць.

Алесь Лобан заклікае да салідарных дзеянняў беларусаў у прафілактыцы распаўсюду каранавірусу. Выконваць дыстанцыю ў масавых месцах, насіць маскі, мыць рукі пасля кантакту з адкрытымі рэчамі.

Апошнія навіны