BE RU EN

ААН: У Італіі каранавірусам заразіліся 20% медыкаў

  • 23.03.2020, 11:45

Большасць медыкаў - жанчыны, менавіта яны знаходзяцца на першай лініі барацьбы з COVID-19.

У Італіі 20% усяго медыцынскага персаналу заразіліся каранавірусам. Пра гэта паведамляе прэс-служба ААН у панядзелак, 23 сакавіка, піша korrespondent.net.

"У Італіі 20% медперсаналу заразіліся COVID-19", - сказана ў паведамленні.

Большую частку супрацоўнікаў медыцынскай сферы ва ўсім свеце складаюць жанчыны, падкрэсліваюць у арганізацыі.

"У глабальным маштабе жанчыны складаюць 70% усіх работнікаў сектара аховы здароўя. Ва ўмовах пандэміі яны знаходзяцца на пярэдняй лініі барацьбы з COVID-19, і на іх плечы кладуцца галоўныя нягоды рэагавання на імклівы распаўсюд крызісу", - дадалі ў ААН.

Апошнія навіны