BE RU EN

Улады Масквы і Падмаскоўя абавязалі паджылых cамаізалявацца

  • 23.03.2020, 11:15

Выходзіць на двор можна толькі ў выпадку крайняй патрэбы.

Рэжым самаізаляцыі ў сталіцы Расеі працягнецца да 14 красавіка. Просяць паставіцца адказна да яго выканання паджылых людзей і грамадзянам з хранічнымі захворваннямі, піша РБК.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін на сваім сайце і губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб'ёў у Telegram-канале паведамілі аб новых захадах барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса. Так, у сталіцы і Падмаскоўі абавязалі заставацца дома і выконваць рэжым самаізаляцыі з 26 сакавіка да 14 красавіка ўсіх жыхароў, старэйшых за 65 гадоў, а таксама тых, хто мае хранічныя захворванні.

Выходзіць на двор паджылым людзям прапануецца толькі ў выпадку крайняй патрэбы (у краму ці аптэку). У выпадку з Масквой Сабянін прапанаваў па магчымасці з'ехаць на лецішча, улічваючы, што згодна з прагнозам надвор'я найбліжэйшыя выходныя будуць цёплыя.

«Калі вы працуеце, прашу вас не хадзіць на працу», - адзначыў у сваім звароце мэр. Паводле ягоных слоў, абавязацельства выконваць хатні рэжым для паджылых людзей не тычыцца толькі кіраўнікоў і супрацоўнікаў, «чыё знаходжанне на працы жыццёва важна для функцыянавання прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і органаў дзяржаўнай улады, а таксама для работнікаў аховы здароўя». У іншым выпадку працадаўцы павінны даць паджылым людзям і людзям, якія пакутуюць ад хранічных захворванняў рэжым працы з дому, альбо даць аплачаны адпачынак, альбо адправіць іх на лісток непрацаздольнасці.

Апошнія навіны